Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры – пераможца рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Вясновы букет”

22 мая 2021 г. ў Мінску адбыўся ХІІ рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”.

Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры прадстаўлялі супрацоўнікі ўстановы – знакамітыя ў раёне майстры-прафесіяналы, удзельнікі шматлікіх фестываляў, выставак і кірмашоў народнай творчасці.

Пры падвядзенні вынікаў свята аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры стаў пераможцай і атрымаў пачэсны Дыплом І ступені! Для працавітых людзей гэта ўзнагарода – добры штуршок для новага развіцця ў творчасці.

На фестывалі традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва Панямоння дэманстравала майстар па ткацтву Сільвановіч Валянціна.

     Я не толькі прэзентавала свае работы, вытканыя ў апошні перыяд часу, але працавала за кроснамі, папулярызуючы дадзены накірунак дзейнасці. Журы высока ацаніла маё валоданне тэхнікамі шматнітовага ткацтва і якасць вырабаў. Мяне ўзнагародзілі Дыпломам ІІ ступені, – паведаміла Валянціна Генрыкаўна.

Аўтарская выстаўка выцінанкі Дар’і Юрчык была  прадстаўлена па ўсім канонам традыцыйнага выразання з бумагі. Вобразы прыроды і родных мясцін, святы і абрады, якія жывуць у памяці беларусаў, перадае ў сваіх работах мастачка.

     Я сустрэлася са сваімі сябрамі-калегамі па рамяству і сярод шматлікіх работ ацаніла свой прафесійны ўзровень. Галоўным маім дасягненнем з’яўляецца адаптацыя ў сучаснае асяроддзе аднаго з цікавейшых накірункаў дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Людзі жадаюць набываць выцінанку каб упрыгожыць сучасны інтэр’р, – гаворыць Дар’я. За свае работы Дар’я Станіславаўна атрымала Дыплом ІІ ступені.

Майстар па кераміцы Алена Свідэрская годна ўпрыгожвала кірмаш выстаўкай традыцыйнай жгуцікавай керамікі. Гэта былі талеркі, глыбокія вазы, дэкаратыўныя пано, а калекцыя свістулек уразіла сваёй аўтарскай непаўторнасцю.

     У мяне засталіся найлепшыя ўспаміны аб свяце. Я сустрэла апантаных сваёй справай людзей, убачыла высокі ўзровень мастацтва па ўсім накірункам рамеснай дзейнасці, пераняла каштоўны вопыт. Фестывалі з мэтай зберажэння і распаўсюджання народнай культуры павінны жыць. Гэта добрая магчымасць узбагаціць людзей як духоўна, так і матэрыяльна, – падзялілася ўражаннямі Алена Міхайлаўна.

Вяртанне да дому было прыемным. З ганаровымі ўзнагародамі, святочным настроем, віншаваннямі блізкіх і калег.

 

 

Дыдышка І.М., метадыст аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Write a comment

Comments: 0