Народны лялечны тэатр «Батлейка» Лідскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры стаў пераможцам VI адкрытага рэгіянальнага фестывалю батлеечных тэатраў «Чароўны свет Батлейкі».
Фестываль праходзіў у фармаце дыстанцыйнага ўдзелу. На суд журы было прадстаўлена 18 спектакляў батлеечнага мастацтва ад калектываў Гродзенскай, Віцебскай і Мінскай абласцей.
Спектакль «Зімовыя прыгоды Юрася і Ганкі» быў адзначаны дыпломам “Лепшы спектакль”. Кампетэнтнае журы высока ацаніла акцёрскае майстэрства, выдатную сцэнаграфію, аўтарскую ідэю і арыгінальны сцэнар каляднай гісторыі.
Дзякуючы сумеснай суладнай працы, ва ўдзельнікаў батлеечнага тэатра атрымалася здабыць перамогу!
Write a comment