Выдатныя дамы і галантныя кавалеры сабраліся ў аграгарадку Бердаўка Лідскага раёна на свяце “Маёнтак Дамбавецкага запрашае… на шляхецкі баль!”

Селета ў сядзібе Аляксандра Дамавецкага адбыўся сапраўдны баль, у якім прынялі ўдзел жанчыны ў прыгожых строях, мужчыны ў строгіх касцюмах. Былі танцы, гульні ў шарады і фанты, дэкламацыя лірычных вершаў. Прыняць удзел у забавах мог любы госць свята.

Пары кружыліся ў вальсе, танцавалі паланэз, завіхаліся ў кадрылі. Пад класічную музыку ў жывым выкананні калектыва скрыпачоў “Славяначка” удзельнікі балю вялі свецкія гутаркі, адпачывалі ў гульнёвым і чайным салонах. Сапраўдным упрыгожваннем балю стаў калектыў “Эпатажны блюз” Наваельненскага Дома культуры, удзельнікі якога правялі майстар-клас, дзе танцавалі пад рытмы полькі, кацільена і  нават сіртакі.

Працавала выстава жаночых аксэсуараў “Вытанчаная мода”, дзе можна было ўбачыць вінтажныя ўпрыгожванні – завушніцы, каралі, пярсцёнкі; таксама сумачкі, заколкі, шкатулкі, вееры…

         На працягу свята працавала фотаэкспазіцыя “Замкі і палацы Беларусі”, былі арганізаваны фотазоны.

         Адным з цікавых момантаў балю стала дэфіле ў шляпках. Якіх толькі іх тут не было: з меху, воўны, тканіны, аздобленыя кветкамі і стужкамі, пер’ем і бліскучымі камянямі. Дамы вельмі артыстычна прадэманстравалі ў дэфіле галаўныя ўборы і атрымалі бурныя апладысменты ад гледачоў.

         Амаль две гадзіны балю праляцелі, як дзве хвіліны! Мелодыі вальса і паланэза яшчэ доўга будуць гучаць у думках прысутных.

 

Метадыст аддзела метадычнай і культурна-масавай работы ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”  Алена Габіс.

 

         

Write a comment

Comments: 0