Фальклорныя калектывы Лідчыны прынялі ўдзел у абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” у Шчучыне .
Лаўрэатамі II ступені сталі народны ансамбль бытавых інструментаў “Каханачка”, дзіцячы інструментальны гурт “Крынічка” (Мажэйкаўскі Дом культуры), Наталля Шчалканогава, Алена Шчэліна (аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры), Аляксандра Філіпава, Данута Жыдзіс, Зінаіда Кавалеўская (Мінойтаўскі КДЦ); за пераемнасць народных традыцый узнагароджана майстар па ткацтву аддзела рамёстваў Марыя Шылкоўская.
Write a comment