Добрымі навінамі радуе працаўнікоў Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці адыходзячы 2021 год. Плённы на творчыя дасягненні, ён яшчэ раз стаў знакавым на перамогі.
У абласным конкурсе на лепшага рэжысёра культурна-масавага мерапрыемства спецыяльным дыпломам “За адраджэнне культурных традыцый” адзначана брэндавае свята “Маёнтак Дамбавецкага запрашае на шляхецкі баль” і рэжысёр – Габіс Алена – метадыст Лідскага цэнтра культуры.
У абласным аглядзе-конкурсе аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў” спецыяльным дыпломам “За лепшую арганізацыю работы з моладдзю” адзначаны інтэлектуальны клуб “Ровесник” Першамайскага Дома культуры.

Write a comment