Моладзевы праект - школа народнай творчасці "Нашчадкі традыцый"

6 лютага ў аг.Беліца Лідскага раёна адбылася чарговая сустрэча ў рамках новага моладзевага праекта аддзела метадычнай і культурна-масавай работы - школа народнай творчасці "Нашчадкі традыцый". Фальклорную вандроўку рыхтаваў калектыў Беліцкага Дом культуры, госць-удзельнік Ходараўскі сельскі клуб-бібліятэка. Дзеці аг.Ходараўцы з задавальненнем паўдзельнічалі ў майстар-класах па побытавых танцах, наведалі музейны пакой і на практыцы пазнаёміліся з бытам і традыцыямі беларусаў.

Write a comment

Comments: 0