Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры прыняў удзел у праекце “Традыцыйны строй”

         У рамках праекта ствараецца віртуальная энцыклапедыя традыцыйных народных строяў Беларусі. Лідскі аддзел рамёстваў прадставіў два строі гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Панямоння, якія бытавалі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Гэта Вілейскі строй, з арэолам распаўсюджвання на паўночным ўсходзе Гродзенскай і паўночным захадзе Мінскай абласцей, і Навагрудскі строй, які ахапіў тэрыторыі Навагрудскага, Карэліцкага, Слонімскага і Лідскага раёнаў Гродзеншчыны.

         Строі, а дакладней, асноўныя элементы адзення, можна пабачыць буйным планам, пазнаёміцца з іх аўтэнтычнымі назвамі. Дэманстрацыю гарманічна дапаўняюць дзеянні, характэрныя для тагачаснага асяроддзя: падрыхтоўка лялечнага батлеечнага тэатра да прагляду, працэс ткацтва, узоры стогадовых ручнікоў Навагрудскага раёна Гродзеншчыны. Паказ прадстаўлены ў выглядзе мастацкіх фотаздымкаў і дзвух відэаролікаў, якія можна ўбачыць на старонках праекта ў сацыяльных сетках, а дакладней на відэахостынгу “YouTube” на канале “Tradycyja” па спасылкам:

https://www.youtube.com/watch?v=M82sKL8x7lI

https://www.youtube.com/watch?v=kc7OlcVFWLs&t=1s

 

 

Габіс Алена Чаславаўна – метадыст аддзела метадычнай і культурна-масавай работы ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

Write a comment

Comments: 0